Смак роднай мовы

Паважаныя бацькі!

У нашым дзіцячым садку кожную пятніцу мы размаўляем на беларускай мове. Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па - беларуску.

Рэкамендацыі для бацькоў.

Калі ў дзяцінстве дзіця адчуваў пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, захапленне ад судотыку з выдатным подзвігам, ён набыў эмацыйны вопыт. Тым самым будуць пабудаваны шлях для асацыяцый эмацыйнага характару, а гэта з'яўляецца асновай, падмуркам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнавартаснага развіцця чалавека.

• Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго - роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага саду.

• Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага горада.

• У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаварыце пра значэнне кожнага аб'екта.

• Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.

• Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.

• Пашырайце уласны кругагляд.

• Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.

• Чытайце яму кнігі пра радзіму, яе героях, пра традыцыі, культуры свайго народа.

• Заахвочвайце дзіця да імкнення падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям.

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

свернуть