Паважаныя бацькі!
У нашым дзіцячым садку кожную пятніцу мы размаўляем на беларускай мове. Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па - беларуску.
Рэкамендацыі для бацькоў.
Калі ў дзяцінстве дзіця адчуваў пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, захапленне ад судотыку з выдатным подзвігам, ён набыў эмацыйны вопыт. Тым самым будуць пабудаваны шлях для асацыяцый эмацыйнага характару, а гэта з'яўляецца асновай, падмуркам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнавартаснага развіцця чалавека.
• Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго - роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага саду.
• Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага горада.
• У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаварыце пра значэнне кожнага аб'екта.
• Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
• Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.
• Пашырайце уласны кругагляд.
• Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
• Чытайце яму кнігі пра радзіму, яе героях, пра традыцыі, культуры свайго народа.
• Заахвочвайце дзіця да імкнення падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.