Дзень роднай мовы

21.02.2023

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  Мы таксама адзначаем гэты дзень.

Дзень роднай мовы адкрыла выстава малюнкаў “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску” у файе дзіцячага сада. У групах для бацькоў былі арганізаваны гульні “Знайдзі адпаведнае слова”, “Маё любімае слова на беларускай мове”. Актыўны ўдзел прынялі бацькі 1 малодшай групы ў выставе ілюстрацый да верша "Паўцякалі цацкі" Т. Кляшторная. Бацькі сярэдняй групы арганізавалі з выхавацелем групы выставу для дзяцей па творах вуснай народнай творчасці. А ў старэйшых групах прайшла выстава сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў “Пад небам сінім…”. Таксама працавала скарбонка пажаданняў для дзяцей на роднай мове. Бацькі старэйшых выхаванцаў прынялі ўдзел у чэленджы “Ветлівыя словы”.

Ва ўсіх групах прайшлі заняткі, гульні, паэтычныя хвілінкі, прысвечаныя Дню роднай мовы. Дзеці з задаваленнем зрабілі калаж “Героі беларускіх народных казак”. Дзеці прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў пастанове настольнай казкі “Калабок”. Гукі роднай мовы, мілагучныя і прыгожыя, радавалі слых гледачоў.

Таксама нашы выхаванцы наведалі “Куток беларускай культуры”, прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Па сцяжынкам казак” і забаве “Квітней наша родная мова”. Весела прайшлі рухомыя і народныя гульні “Дзінь-дзілінь: пара гуляць!”

Дзень беларускай мовы прайшоў у адпаведнасці з планам. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах, спявалі, чыталі вершы. У сценах нашага дзіцячага сада гучала беларуская мова.

Дзень роднай мовы застанецца ў памяці, як прыемны напамін аб тым, што і мы маем сваю ўласную, незвычайную, вельмі прыгожую мову, якой трэба толькі ганарыцца!