Дзень роднай мовы
21.02.2022Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наш дзіцячы сад таксама адзначае гэты дзень.
Дзень роднай мовы адкрылі выставы для бацькоў “Смак беларускай мовы”, “Далучаемся да роднай мовы!“, крыжаванка “А па-беларуску!” У адпаведнасці з тэматыкай дня былі аформлены калідоры, дзе бацькі і дзеці маглі пазнаёміцца з прыказкамі і прымаўкамі роднай мовы.
Ва ўсіх групах прайшлі заняткі, гульні, паэтычныя хвілінкі, прысвечаныя Дню роднай мовы. Дзеці прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў пастанове драматызацыі казкі “Лісіца і сабакі”. Гукі роднай мовы, мілагучныя і прыгожыя, радавалі слых гледачоў.
Самыя маленькія нашы выханцы знаеміліся з беларускай казкай “Дзедава рукавічка”, пацешкамі і прыпеўкамі.
А іх бацькі прынялі актыўны ўдзел у чэленджы “Чытаем дзеткам на роднай мове” і выставе кніжак-маляванак “Жывельны свет роднай старонкі”.
У групах сярэдняга і старэйшага ўзросту прайшлі выставы мастацкай літаратуры “З любоўю да роднай мовы!”, “Цытаты на беларускай мове”.
Цікава і пазнавальна ў музыкальнай зале прайшоў флэшмоб “Мая Беларусь!”
Весела прайшлі рухомыя і народныя гульні “Дзінь-дзілінь: пара гуляць!”
Дзень беларускай мовы прайшоў у адпаведнасці з планам. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах, спявалі, чыталі вершы. У сценах нашай дашкольнай установы гучала беларускае слова.
Дзень роднай мовы застанецца ў памяці, як прыемны напамін аб тым, што і мы маем сваю ўласную, незвычайную, вельмі прыгожую мову, якой трэба толькі ганарыцца!