Экскурсія ў цэнтральную раённую бібліятэку імя Максіма Багдановіча

22.02.2023

Нашым выхаванцам старэйшай групы №4 была арганізавана экскурсія ў цэнтральную раённую бібліятэку імя Максіма Багдановіча. Там для дзяцей быў праведзены квэст-гульня “Знайдзі героя”, дзе дзеці выконвалі розныя заданні: гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі, шукалі жывёл.

Таксама нашых выхаванцаў пазнаемілі з беларускімі часопісамі для дзяцей. Звярнулі іх увагу на новых беларускіх пісьменнікаў, іх творы. Правялі рухомыя гульні. Час прайшоў хутка, цікава, а галоўнае пазнавальна.

Заданн былі на беларускай мове і нашы выхаванцы змаглі атрымаць асалоду ад прыгажосці роднай мовы.