Калядкі!

11.01.2024

У нашым дзіцячым садку прайшла музычная забава «Прыйшла Каляда!». Па традыцыі кожны год выхаванцы спяваюць песні-калядкі, расказваюць вершы і сустракаюць калядоўшчыкаў.

Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя.

Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі i гульнямі.

Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.