Дзень роднай мовы
21.02.2024Сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова - самая старажтная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.
Свята не абышло і наш діцячы сад, ў гэты дзень былі арганізаваны гутаркі "Для чага трэба ведаць родную мову”, беларускія народныя гульні, інсценіроўкі казак, чытанне і завучванне пацешак, вершаў, арганізаваны выставы кніг, часопісаў “Вандроўка” і “Вяселка”.
Нашы выханцы старэйшай групы наведаліся ў цэнтральную раённую бібліятэку імя М. Багдановіча, дзе для іх арганізавалі квэст-гульні. Сустрэча прайшла цікава, а галоўнае – пазнавальна. Дзеці выконвалі розныя заданні: гулялі, адгадвалі загадкі, шукалі героеў вядомых казак. І ўсё гэта на роднай беларускай мове! А па вяртанні ў садок дзеці з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі.
Любіце сваю мову і не забывайце!