Мастацкія творы
Вожык і Ручаёк
Я.Галубовіч
Восенню, калі пахаладала, знайшоў вожык у глухой мясцінцы трухлявы пень, зрабіў у ім гняздо з лісця і заснуў.
Доўга спаў вожык ці не, сам не ведае. Але аднойчы пачуў, што нехта трывожыць яго: усё бубніць і бубніць непадалёку. Высунуў пыску з гнязда, глядзіць — ручаёк весела журчыць.
—Прачнуўся сам і іншых будзіш, — папракнуў вожык. —А я не выспаўся яшчэ, ручаёк.
I зноў у гняздо паціснуўся, заснуў. Раніцаю вочкі расплюшчыў і зморшчыўся, быццам горкую пілюлю праглынуў. Увесь бачок— мокры.Вылез з гнязда і бачыць: ручаёк пашырэў, да самага пня падступіўся.
— Ну, пачакай, назола! — зазлаваў вожык. — Я цябе зямлёю засыплю!
Хуценька перабіраючыножкамі, падбег да ручайка, а той падхапіў яго і панёс.
Плыве вожык, ніяк да беражка прыстаць не можа. Анаўкола вясна. Лёгкі туманок над зямлёю сцелецца. Падбелрасцвіў, пралескі яснымі вочкамі ўсміхаюцца. У сінім небе жаваранкі спяваюць. Вожык і пра злосць сваю забыўся. Выбраўся з вады на беражок, сказаў:
— Дзякуй, ручаёк! Каб не ты, я і вясну праспаў бы ў цёплым гняздзечку.
Яшава рукавічка
Раніца была цёплая, ласкавая, грэла сонейка, пад страхой пішчалі вераб'і, а ў траве бегаў коцік.
Сiнявoчкa
Гонар
Бусел
Бусел
Уладзімір Ягоўдзік
Напэўна, вясёлы жартаўнік прыдумаў гэты жарт. Ён кароценькі. Ты яго, дружа, адразу запомніш.
Ходзіць бусел па балоце,
Работы не мае.
Траву смыча,
Дзюбай тыча
Ды ўсё пазяхае.
Між тым ад буславага пазяхання не надта весела жывецца жабам, вадзяным жукам ды ўсялякім казюркам, мышам-палёўкам. I не толькі ім. Часам нават гадзюкі і вужы трапляюць на спажыву цыбатаму паляўнічаму. А паляваць яму даводзіцца з самага ранку да позняга вечара. Асабліва напачатку чэрвеня, калі ў гняздзе-капелюху з’явяцца бусляняты — жвавыя пухнацікі. Птушаняты аперваюцца і растуць хутка. Абы хапала корму. Праз два месяцы ў буслянцы становіцца цесна. Чарнадзюбыя маладыя буслы нецярпліва падскокваюць у гняздзе, ускідваюць над сабою крылы — спрабуюць іх сілу. Неўзабаве прыходзіць празрысты жнівеньскі дзень, калі ўся бусліная сямейка пакідае роднае жытло. У канцы жніўня, перад вандроўкай у далёкую Афрыку, буслы збіраюцца ў вялікія чароды і падоўгу кружацца ў небе. Высока-высока, пад самымі воблакамі. Проста над буслянкамі і хатамі. Так яны развітваюцца з радзімаю да наступнай вясны.
А ці ведаеш ты, мой дружа, адкуль з'явіліся на нашай зямлі буслы і чаму яны любяць жыць па вёсках, сярод людзей? Не чуў? Тады слухай.
Калісьці вандраваў на белым свеце добры чараўнік. I заблукаў ён на Беларусь. Бачыць — прыгожая тут зямля. Векавыя пушчы, ураджайныя палеткі, не злічыць рэчак і азёраў... Адно кепска: развялося шмат розных паўзучых гадаў. Жыцця ад іх няма ні людзям, ні жывёліне. Паспачуваў дабрадзей нашым прашчурам. Узяў вялізную торбу і сабраў туды рознае плюгаўства. Ніводнай жабы ні гадзюкі не пакінуў.
Вядома, стаміўся ад такой нялёгкай работы. Не хапіла сілы самому падняць і занесці тую торбу, каб укінуць у бяздонную багну-дрыгву. Таму і гукнуў на падмогу хлопца, які сена касіў на лузе. Узваліў яму чараўнік торбу на спіну ды загадаў не развязваць па дарозе.
А дзяцюк, як на тое, аказаўся вельмі цікаўны. Закарцела яму зірнуць, што ў торбе варушыцца ды сыкае. Схаваўся ён за бухматы куст вербалозу і развязаў торбу. Як развязаў — дык самлеў ад страху. Гады тым часам вылезлі і зноўку распаўзліся па ўсёй зямлі.
Добры чараўнік не схацеў другі раз з імі пэцкацца. Начапіў ён парожнюю торбу неслуху-касцу на плячо — выправіў яго збіраць выпушчанае плюгаўства. Толькі дзяцюк злавіў першую жабу — як ператварыўся ў бусла.
З таго часу і дыбае бусел, нібы касец, па лугах-балотах. Босы, а чырвонымі нагамі, у белай кашулі і з чорнаю торбаю за спіной. Потым чараўнік злітасцівіўся над небаракам, паслаў яму на падмогу жонку-бусліху і дзетак-буслянят. А жыць дазволіў у вёсцы, сярод людзей, каб не забыліся, што вядуць свой пачатак ад чалавечага роду. Людзі таксама помняць пра гэта, таму ніколі не крыўдзяць буслоў, шануюць іх, як родных братоў.
Бeлapycь – мaя Paдзiмa
Apтyp Boльcкi
«Бeлapycь – мaя Paдзiмa»
Якaя пpыгoжaя нaзвa ў нaшaй кpaiны – Бeлapycь! A яшчэ мы зaвём яe – Paдзiмa. A яшчэ – Бaцькaўшчынa. Paдзiмa – бo тyт мы нapaдзiлicя, бo янa нaм caмaя poднaя з ycix кpaiн нa цэлым cвeцe. Бaцькaўшчынa – бo янa дacтaлacя нaм aд бaцькoў нaшыx. A iм aд ixнix бaцькoў – нaшыx дзядoў. A дaлeй – aд пpaдзeдaў, aд пpaпpaдзeдaў... I тaк – aж дa caмыx дaлёкix пpoдкaў. Haд шыpoкiмi пaлямi, нaд вeкaвeчнымi пyшчaмi, нaд зялёнымi лyгaмi, нaд блaкiтнымi cтyжкaмi pэк i paчyлaк, нaд люcтэpкaмi нeзлiчoныx aзёp лyнaюць y выcoкiм нeбe бeлaкpылыя бycлы. Taмy пaэт нaзвaў кpaiнy нaшy зямлёю пaд бeлымi кpылaмi. A кoлькi бaгaццяў cxaвaнa ў зямлi гэтaй! Kaлiйныя coлi, якiмi ўзбaгaчaюць глeбy, кaб янa нe бяднeлa i дaвaлa дoбpыя ўpaджai. Ix здaбывaюць бeлapycкiя шaxцёpы пaд Caлiгopcкaм. Byчoныя-гeoлaгi знaйшлi ў нeтpax Бeлapyci i зoлaтa i кaжyць, штo ёcць нaвaт aлмaзы. Tpэбa тoлькi як cлeд пaшyкaць... Жытa ў пoлi, яблыкi ў caдax, cвoйcкaя жывёлa нa пaдвopкax, звяpы ў ляcax, pыбa ў вoдax... Ды xiбa пepaлiчыш ycё! Aлe caмы вялiкi cкapб Бeлapyci – гэтa людзi, бeлapycы. Пoбaч з бeлapycaмi жывyць y нaшыx гapaдax i вёcкax пaлякi, лiтoўцы, pycкiя, яўpэi, тaтapы... – выxaдцы з iншыx кpaiн. Уce paзaм мы cклaдaeм бeлapycкi нapoд. Уce мы – гpaмaдзянe нeзaлeжнaй Pэcпyблiкi Бeлapycь. Taк зaвeццa нaшa дзяpжaвa. Уce мы пaвiнны пaмнaжaць cвaёй пpaцaй яe бaгaццi, бapaнiць aд нягoд i нaпacцяў, як бapaнiлi яe нaшы пpoдкi.