Планаванне і арганізацыя беларускамоўнага дня

Планаванне і арганізацыя беларускамоўнага дня

Асноўнымі накірункамі дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах з`яўляецца забеспячэнне якасці адукацыйнага працэссу, што дазволіць дасягнуць асноўнай мэты – рознабаковага гарманічнага развіцця дзіцяці і яго камфортнага самаадчування ў дзіцячым калектыве. Вялікае значэнне ў забеспячэнні якасці і дасягненні дадзенай мэты надаецца планаванню.

Планаванне – гэта важны этап дзейнасці выхавацеля дашкольнай адукацыі па рэалізацыі праграмных задач і арганізацыі адукацыйнага працэссу ў группе з выхаванцамі. Планаванне – працэс працаемкі і творчы, які патрабуе ад педагога глыбокіх ведаў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, дыдактычных прынцыпаў, патрабаванняў да планавання адукацыйнага працэсу. Але неабходна адзначыць, што планаванне беларускамоўага дня ў педагогаў выклікае некаторыя цяжкасці. Перш за ўсё гэта звязана з тым, што метадычнае забеспячэнне, неабходнае для планавання, размешчана ў розных дапаможніках, не сістэматызавана і не канкрэтызавана ў адпаведнасці з тэматычным планаваннем па відах дзейнасці. Таму падчас падрыхтоўкі выхавацель губляе шмат часу, а паспешнасць прыводзіць да фармальнага падыходу, што недапушчальна, бо план адукацыйнай работы – галоўны дакумент, аснова дзейнасці выхавацеля. Распрацоўванне плана прадугледжвае вызначэнне асноўных задач з улікам умоў, неабходных для іх вырашэння, размеркаванне праграмнага зместу па асноўных накірунках дзейнасці выхаванцаў. Эффектыўнасць планавання дасягаецца пры ўліку трох галоўных умоў:  наяўнасць інфармацыі пра ўзровень сфарміраванасці ведаў дзяцей на момант планавання;  яскравае ўяўленне аб узроўні, якога неабходна дасягнуць напрыканцы пэўнага ўзрастовага перыяду;  выбранне аптымальных форм, сродкаў і метадаў, якія дазволяць атрымаць станоўчыя вынікі. Толькі выкарыстанне творчага падыходу пры планаванні адукацыйнага працэссу, аб’яднанне класічных і сучасных метадаў і прыемаў арганізацыі работы з дзецьмі, уключэнне ў змест выхаваўчага працэссу інавацыйных тэхналогій побач са сродкамі народнай педагогікі дапамогуць дасягнуць станоўчых вынікаў і забяспечыць якасць адукацыйнага працэсу. З мэтай забяспячэння рэалізацыі нацыянальнага кампанента вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, паэтапнага развіцця беларускага маўлення выхаванцаў, педагагічнымі каллектывамі ўстаноў дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізавана планаванне і правядзенне адукацыйнага працэссу з дзецьмі падчас беларускамоўнага дня. Гэта дазваляе дасягнуць станоўчых вынікаў па вырашэнню адной з задач адукацыйнай галіны “Развіццё маўлення и культура маўленчых зносін” – далучэнню дзяцей дашкольнага узросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоунасцей: мовы, гісторыі, культуры. Паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ранняга ўзросту робіцца з мэтай развіцця ў малых першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці самастойна, ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, песенькі, лічылкі), што служыць фарміраванню ў іх пачуццевай асновы руска-беларускага двухмоўя. Важна планаваць работу ўжо ў другой малодшай группе. Гэта дазволіць педагогу паэтапна, паступова, на працягу трох гадоў знаёміць выхаванцаў з народнымі святамі, звычаямі беларускага народу, садзейнічаць авалоданню малодшымі дашкольнікамі першымі сацыяльнымі ролямі:

“Я - грамадзянін”, “Я беларус”;

выхоўваць гонар за сваю нацыю, любоў да Радзімы;

фарміраваць уяўленні аб роднай краіне;

далучаць да гісторыі і культуры роднага краю;

знаеміць з творамі нацыянальнага мастацтва. Арганізаваныя віды дзейнасці дзяцей 4 года жыцця ў беларускамоўны дзень будуць садзейнічаць: - адрозніванню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;

- пабуджэнню да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, іх тэатралізацыі;

- знаемству з формуламі беларускага этыкету, якія часта ўжываюцца ў паўсядзенным жыцці; стымуляванню дзяцей да іх самастойнага выкарыстання.

У сярэдняй группе працягваецца навучанне дашкольнікаў рэпрадуктыўнаму маўленню (пераказ, завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, гэта значыць, будаванне самастойных па зместу і форме выказванняў на беларускай мове (расказванне па малюнку, расказванне пра цацку або прадмет, расказванне з асабістага вопыту). Выхаванцаў старэйшай групы навучаюць адрозніваць словы рускай і беларускай моў, называць на беларускай мове акаляючыя прадметы, разумець і ўжываць абагульняючыя словы, беларускія формы іменаў, формы ветлівасці. Дзеці пераказваюць кароткія казкі, апавяданні, ствараюць выказванні, самастойныя па задуме і моўным афармленні. Звяртаецца ўвага на правільнае вымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў у словах і фразах. У беларускамоўны дзень пажадана, каб усе дарослыя размаўлялі з дзецьмі на беларускай мове. Выхавальнік плануе заняткі, на якіх маўленчы вопыт дзяцей дазваляе ім быць актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, занятак па адукацыйнай вобласці вучэбнай праграмы дашкольнага выхавання “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”. Выхаванне цікавасці і любові да мастацкага слова дасягаецца праз азнаямленне дзяцей з мастацкай літаратурай, развіццё ўмення слухаць і разумець літаратурныя творы, аналізаваць іх, узнаўляць (чытаць на памяць вершы, пераказваць казкі, апавяданні). Мастацкае слова, сродкі мастацкай выразнасці (метафары, прымаўкі, параўнанні і г.д.) павінны стаць здабыткам, якім яно будзе карыстацца ў штодзенным жыцці. Добрым сродкам развіцця беларускага маўлення з’яўляюцца рухомыя гульні, беларускія народныя гульні, драматызацыя казак, лічылкі, дражнілкі, папеўкі, загадкі, заклічкі. Выхавальнік можа лічыць сваю працу выніковай, калі выхаванцы ў час вольных гульняў будуць ахвотна размаўляць на беларускай мове.

поделиться в: