Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Сцяг

Сцяг сімвалізуе нашу Радзіму. Ён лунае над будынкам урада.

На сцягу Беларусі 3 колеры.

- Чырвоны колер - знак Сонца, ён сімвалізуе багацце, гэта знак шчаслівага жыцця. (Або: пазначае кроў пралітую абаронцамі Беларусі).

- Зялёны колер - колер прыроды, колер палёў і лясоў. Гэта колер дабра, дабрабыту, міру.

- Белы колер - гэта колер свабоды, чысціні, мудрасці. Арнамент з ромбаў сімвалізуе працавітасць, майстэрства беларускага народа.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, а таксама пры ўрачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўстанове дашкольнай адукацыі для дарослых, і ў іншыя памятныя даты, у тым ліку і без выкарыстання дрэўка (флагштока), пры забеспячэнні неабходнай павагі да Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

свернуть

Гімн

Гімн -  гэта самая ўрачыстая песня краіны. Гімны з'явіліся нашмат раней, чым гербы і сцягі. Гімн выконваецца ў асабліва важных выпадках, напрыклад, тады, калі героям уручаюць узнагароды, калі спартсмены атрымліваюць залатыя медалі на спаборніцтвах.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца ў час афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца:

 - пры адкрыцці і закрыцці ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь;

 - падчас урачыстых сходаў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;

- грамадзянамі падчас народных, працоўных, сямейных святаў і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэнні неабходнай павагі да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Пры афіцыйным выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

 

свернуть

Герб

Герб з'явіўся вельмі даўно. Гэта быў адметны знак рыцараў. Служыў ён для таго, каб можна было адрозніць адзін ад аднаго закутых у жалезныя даспехі воінаў. Такі знак з'явіўся на рыцарскіх шчытах. Ішоў час, не стала рыцараў, але засталіся гербы. Герб з'яўляецца знакам адрознення, эмблемай дзяржавы. Яго выява змяшчаецца на пячатках, на пашпарце грамадзяніна Беларусі, на памежных слупах, на будынках, дзе працуе ўрад. Паглядзіце на герб нашай дзяржавы.

Што на ім намалявана?

- Контур Беларусі – у промнях ўзыходзячага сонца – гэта наша зямля.

- Пучкі каласоў-гэта працавіты народ, які вырошчвае хлеб.

- Кветкі канюшыны-гэта сувязь з жывёльным светам. Гэта корм для коней і кароў.

- Блакітныя кветкі лёну-гэта матэрыял для адзення, сімвал працы, дабра і дастатку.

- Зямны шар - з узыходзячым сонцам - мы беларусы сябруем з усімі народамі, гандлюем, абменьваемся вырабамі і ведамі.

- Чырвоная зорка - сімвал чалавечнасці, знак мужнасці.

свернуть
поделиться в: